Кафе «Камяніца»

    Фотогалерея

    Все фото
    Вы владелец?
    Нашли ошибку?
    Предложить исправление

    О нас

    Ужо некалькі вякоў няма Вялікага Княства з яго непаўторным духам, адважнымі рыцарамі, шляхетнымі паненкамі, непрыступнымі замкамі, дудовай музыкай, балямі і трапезамі. А часам так хочацца апрануць рыцарскія латы і рынуцца ў сечу, а пасля на бяседзе падняць келіх у гонар князя. Тады дазвольце запрасіць вас у падарожжа. Страўня “Камяніца” — сапраўдны куточак старадаўняй Беларусі. Адчыняюцца дзверы — і вы ўжо ў іншым стагоддзі. Можна забыцца пра шалёны рытм сучаснага жыцця. Нікуды не спяшацца, а проста атрымліваць асалоду.

    Кожны можа выбраць месца сабе па душы — у страўні, Княжай зале, бары-склепе з вялікім экранам і багатым выбарам віна. Садзішся за сасновы стол, і афіцыянтка ў нацыянальным строі прыносіць меню ў цяжкай скураной вокладцы — сапраўдны фаліянт. Дастаткова перагарнуць некалькі старонак і можна даведацца не толькі пра стравы, што елі нашы продкі, але і пра самыя цікавыя факты з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

    Але ж не будзем забывацца пра ежу. Сапраўдны беларус любіць смачна паесці і ведае ў гэтым толк. Стравы ў “Камяніцы” задаволяць нават самага пераборлівага гурмана. Таму хопіць раздумваць, давайце замовім адну з выдатных літоўскіх, польскіх або беларускіх страў, рэцэпты якіх стагоддзямі захоўвалі ашчадныя гаспадыні. А зараз віленскай кнігай “Литовская кухарка”, дзе сабраныя гэтыя рэцэпты, карыстаюцца кухары страўні “Камяніца”. Таму ўсе стравы — якую ні выберы — прыгатаваныя з любоўю і ўвагай да гасцей. Ежа варыцца, пячэцца на вуглях ці запякаецца ў гліняных гаршчках. Ніякага фаст-фуда — толькі беларускія традыцыі.

    Сытны беларускі абед пачнем з супу: хай гэта будзе кіслая капуста з грыбамі ці, напрыклад, бацвінне з грачаной кашай і рабрынкамі. Здаецца, ужо наеліся? Але ж мы толькі пачалі. Цяпер можна замовіць дранікі, фаршаваныя грыбамі з хатняй каўбасой. Альбо працягнем мачанкай Панскай з блінамі. Для тых, хто аддае перавагу рыбе, судак па-Нёманску з незвычайным грыбным соусам. Сапраўды, выбраць страву складана. Хочацца пакаштаваць усё. Заўсёднікі “Камяніцы” раяць паспытаць страву “Чарка і шкварка”. Тут вам і сытная вячэра, і фірмовая настойка, якую нідзе больш не адшукаеце.

    Ну а зараз час для дэсерту. Фантазія шэф-кухара не абмяжоўваецца рэцэптамі з кнігі. На традыцыйнай аснове старабеларускіх кулінарных вырабаў тут ствараюцца сапраўдныя шэдэўры. Хочаце пакаштаваць Марыськіных прысмакаў ці мой любімы яблычны пірог? Ласуны не застануцца абыякавымі, абяцаю.

    Самае прыемнае, што абед або вячэра будуць святам не толькі для страўніка. Кожны вечар у “Камяніцы” гучыць беларуская музыка. У чацвер, пятніцу і суботу аматары сярэднявечных вечарын танчаць разам з тэатрам старадаўняй культуры “Яварына”.

    Традыцыйная беларуская ежа, унікальная арганічнасць інтэр’еру, аўтэнтычная музыка даюць магчымасць акунуцца ў залатыя часы нашай краіны і часцінку іх пакінуць у сваёй душы.
    Зачыняюцца дзверы. На вуліцы пранізлівы вецер, дождж, грукочуць трамваі, чакае праца… Але ж заўсёды можна вярнуцца!

    Забронировать столМинск, ул. Первомайская, 18
    Дата
    Время
    Чел.
    Метро
    Площадь Победы
    Район
    Партизанский
    Микрорайон

    Отзывы194

    Нелла
    18 февраля отмечала свой День рождения в этом замечательном месте (уже в 4ый раз,между прочим :))! Обслуживание на высше...м уровне (персонал приветливый,дружелюбный. Все организовали быстро и четко. В конце вечера даже был приятный бонус- кусочек вкуснейшего тортика со свечкой -что очень приятно, безусловно!). Интерьер,музыка,и,конечно же,сама еда- 100 баллов! Всем советую и сама буду приходить еще и еще) Спасибо, Камянiца!
    Наталья
    Отмечали 12 февраля день рождения в этом кафе. Место уютное, очень внимательный персонал. Особое спасибо нашему официан...ту Марине, милой и очень терпеливой девушке. Все было очень вкусно, порции - просто огромные. Комплимент от заведения в честь дня рождения в виде тортика со свечой приятно удивил. Спасибо, Камянiца, обязательно придем к вам еще раз.
    Рита
    Посетила классное, атмосферное место в средневековом стиле «Камяніца». Зажгли камин, вкусно накормили и напоили. Хочется... отметить за высокий профессионализм Николая, официантов Илью и Марину. Все очень приветливые, вежливые, обходительные, компетентные в советах по выбору блюд и напитков. Всё очень понравилось, с удовольствием вернусь и приведу своих родных и близких.
    Поделитесь мнением
    ОтличноОчень хорошоНеплохоПлохоУжасно
    Добавить фото
    Нажимая кнопку «Написать отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
    ООО «Новый альянс»
    Юридический адрес: 220088, г. Минск, ул. Первомайская, д.18, к.10с
    УНП: 190176624
    Зарегистрирован в Торговом реестре 23.11.2007, номер 129070
    На правах рекламы

    Кафе с wi-fi

    Все
    Кафе-клуб
    Квартира №3Минск, ул. Кульман, 3до 06:00
    Бронировать436 отзывов
    Ресторан
    Terra (Терра)Минск, ул. Мележа, 1до 23:00
    БронироватьСкидки751 отзывВсе адреса

    Кафе с детской комнатой

    Все
    Ресторан грузинской кухни
    ХинкальняТЦ Титан, пр-т Дзержинского, 104до 00:00
    Бронировать68 отзывов
    Ресторан & бар
    Особое местоМинск, ул. Воронянского, 17Адо 23:00
    БронироватьСвадьбы78 отзывов

    Кафе возле Парка Горького

    Все
    Кофейня
    La Crête D’Or (Золотой гребешок)Минск, пр-т Независимости, 37до 22:00
    57 отзывов
    Бар
    Дворцовый ПАБ 25Минск, проспект Независимости, 25до 23:00

    Недорогие кафе

    Все
    Кафе
    ИмбирьМинск, ул. Притыцкого, 2адо 00:00
    Бронировать91 отзыв
    Кафе
    Ретро-кафеМинск, пр-т Дзержинского, 104Выходной
    Бронировать109 отзывов

    Кафе у метро Площадь Победы

    Все
    Бар-кальянная
    Nuahule Minsk (Нуауле Минск)Минск, Ул. Красная, 12Круглосуточно
    Кафе
    Golden Coffee (Голден кофе)Минск, ул. М. Богдановича, 26Круглосуточно
    Бронировать257 отзывов
    Этот сайт использует cookies
    Понятно